У Крыме турыстаў з Беларусі здымалі з небяспечнай скалы супрацоўнікі МНС. 21.by

У Крыме турыстаў з Беларусі здымалі з небяспечнай скалы супрацоўнікі МНС

02.06.2019 18:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.rk.gov.ru

У Крыме турыстаў з Беларусі давялося здымаць з небяспечнай скалы сіламі супрацоўнікаў МНС. Як паведамляе МНС Крыма, інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня ў раёне цясніны Шайтан-Дэрэ. Мужчына 1983 года нараджэння і дзіця 2009 года нараджэння залезлі на скалу, з якой не маглі спусціцца без рызыкі для жыцця. Разам з імі была дзяўчына 1988 года нараджэння, жыхарка Крыма.

Турысты спрабавалі самастойна спусціцца. Міма праязджаў выратавальнік, які заўважыў людзей на скале і выклікаў дапамогу. Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца і эвакуявалі турыстаў.

Двое беларусаў — жыхары Віцебска.

У МНС Крыма азначаюць, што цясніна Шайтан-Дэрэ небяспечная для недасведчаных турыстаў і некалькі месяцам таму ў гэтай мясцовасці траўмавалася жанчына, якая сарвалася са скалы.

Крым з'яўляецца акупаванай тэрыторыяй Украіны: уезд на паўвостраў з турыстычнымі мэтамі ўкраінскія ўлады лічаць незаконным. Калі замежнікі трапляюць туды праз Расію, ім могуць забараніць уезд на тэрыторыю Украіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.rk.gov.ru У Крыме турыстаў з Беларусі давялося здымаць з небяспечнай скалы сіламі супрацоўнікаў МНС. Як паведамляе МНС Крыма, інцыдэнт здарыўся ўвечары 1 чэрвеня ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика