Пры пажары ў Віцебску два чалавекі апынуліся ў лякарні. 21.by

Пры пажары ў Віцебску два чалавекі апынуліся ў лякарні

03.06.2019 10:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vitebsk.mchs.gov.by

1 чэрвеня ў 3:25 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па вуліцы Максіма Горкага, інфармуе прэс-служба ведамства.

Прыбыўшы на месца здарэння, яны пабачылі моцны дым з кватэры на другім паверсе трохпавярховага жылога дома. У самой кватэры былі яе 62-гадовы гаспадар і яго 39-гадовы сын. Ратавальнікі вынеслі абодвух мужчын з задымленай кватэры і перадалі медыкам. Пацярпелых шпіталізавалі з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння.

З суседніх кватэр на другім і трэцім паверсе дома былі эвакуіраваныя дзевяць чалавек (у тым ліку два дзіцяці). Яны пры здарэнні не пацярпелі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mchs.gov.by 1 чэрвеня ў 3:25 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у кватэры па вуліцы Максіма Горкага, інфармуе прэс-служба ведамства. Прыбыўшы на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика