Дзіцячы сад, да пабачэння! Фотарэпартаж з выпускнога вечара ў яслі-садзе № 1 нашага гарадскога пасёлка. 21.by

Дзіцячы сад, да пабачэння! Фотарэпартаж з выпускнога вечара ў яслі-садзе № 1 нашага гарадскога пасёлка

03.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4636 (Копировать)У яслі-садзе № 1 нашага гарадскога пасёлка , як і ў іншых дашкольных  установах раёна, напрыканцы мінулага тыдня прайшоў выпускны вечар  для выхаванцаў старэйшай групы.  У гэтым годзе колькасць выпускнікоў дзіцячага сада склала 26 чалавек.  Ужо ў верасні  ўсе яны стануць першакласнікамі.

А ў дзень развітання з дзіцячым садком мы, бацькі,  глядзелі на сваіх падросшых дзетак і не верылася,  што так хутка прамільгнула некалькі год. Ці даўно мы прывялі іх сюды,  ў яслі-сад №1, яшчэ  зусім маленькіх ? Хваляванняў у той момант было,  напэўна , не менш,  чым зараз,  бо для татаў і мам   таксама многае было ўпершыню. Але бацькам  сустрэліся цудоўныя людзі – разумныя,  добрыя,  вопытныя,  якія ўсё разумеюць.  Безумоўна,  для работніка дашкольнай установы прафесійная падрыхтоўка мае надзвычай вялікае значэнне. І ўсё ж на першае месца трэба паставіць дабрыню,  душэўную шчодрасць і ўважлівыя адносіны да кожнага з дзяцей. Пры тым,  што ўсе малышы ў дастаткова вялікай групе такія розныя!

Усе гэтыя якасці, як і выдатная прафесійная падрыхтоўка,  уласцівы выхавацелям Але Іванаўне Каштальян,  Наталлі Мікалаеўне Кудрыной,  памочніку выхавацеля Веры Валер’еўне Клакоўскай,  многім іншым супрацоўнікам дзіцячай дашкольнай установы,  у якую  бацькі кожны день прыводзяць  сваіх дзяцей. Кожны дзень у садку станавіўся для хлопчыкаў і дзяўчынак днём адкрыццяў,  захапляльных заняткаў,  вясёлых гульняў,  карысных ведаў.  Выхавацелі недакучліва, паступова  вучылі сваіх выхаванцаў  многім карысным справам,  прывівалі добрыя манеры, развівалі здольнасці.

Колькі было цудоўных святаў,  сямейных конкурсаў, спаборніцтваў.  Мы,  бацькі,  таксама вучыліся разам з дочкамі і сынамі. Калектыў яслі-сада № 1 пад кіраўніцтвам загадчыцы Таццяны Антонаўны Собаль стварыў у сваёй дашкольнай установе такую атмасферу,  пры якой дзеці з вялікім задавальненнем кожную раніцу прыходзілі ў свой садок,  а бацькі,  ідучы на працу,  заўсёды маглі быць упэўненымі, што іх дзеці ў надзейных руках.

Крыху сумна ўзгадваць аб гэтым ў мінулым часе. Але жыццё ідзе, дзеткі падрастаюць, пройдзе яшчэ нямнога часу, і для іх наступіць новая пара, яны стануць першакласнікамі. У школу дзеці ідуць падрыхтаванымі, і ў гэтым таксама вялікая заслуга работнікаў дзіцячага сада. Гэтыя гады разам з дзецьмі мы яшчэ доўга будзем успамінаць . Бо пражылі іх разам, як вялікая і  дружная сям’я, таму гады ў дзіцячым садку на ўсё жыццё застануцца ў памяці.

На развітанне дзяцей чакаў сапраўдны выпускны баль з віншаваннямі, песнямі, танцамі, уручэннем дыпломаў выпускнікам. Дзяўчынкі і хлопчыкі вельмі стараліся , паказваючы, чаму яны навучыліся разам са сваімі любімымі выхавацелямі.

Наперадзе ў іх яшчэ шмат  сустрэч і расстанняў, радасцяў і турбот. Але пакуль яны ні аб чым такім  не задумваюцца, глядзяць на свет шчыра  і адкрыта – так, як навучылі іх у садзіку. Вялікі дзякуй дашкольнай установе за гэта. Дзякуй усім, хто працуе ў цудоўным калектыве, аддаючы дзецям часцінку свайго сэрца. Здароўя вам паболей,  сіл і цярпення, шчасця ў асабістым жыцці і каб атрымлівалася ўсё, што было задумана.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ (ад імя бацькоў усіх маленькіх выпускнікоў).IMG_4444 (Копировать) IMG_4445 (Копировать) IMG_4450 (Копировать) IMG_4454 (Копировать) IMG_4455 (Копировать) IMG_4459 (Копировать) IMG_4467 (Копировать) IMG_4470 (Копировать) IMG_4476 (Копировать) IMG_4477 (Копировать) IMG_4483 (Копировать) IMG_4492 (Копировать) IMG_4493 (Копировать) IMG_4502 (Копировать) IMG_4503 (Копировать) IMG_4507 (Копировать) IMG_4509 (Копировать) IMG_4513 (Копировать) IMG_4518 (Копировать) IMG_4522 (Копировать) IMG_4536 (Копировать) IMG_4557 (Копировать) IMG_4568 (Копировать) IMG_4583 (Копировать) IMG_4622 (Копировать) IMG_4634 (Копировать)IMG_4647 (Копировать) IMG_4650 (Копировать) IMG_4656 (Копировать) IMG_4658 (Копировать) IMG_4661 (Копировать) IMG_4669 (Копировать) IMG_4673 (Копировать) IMG_4675 (Копировать) IMG_4678 (Копировать) IMG_4691 (Копировать) IMG_4696 (Копировать)

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика