В Шумилинском районе поздравили лучших механизаторов, занятых на посевной
04.06.2019
—
Разное
|
Лепшым – падарункі і падзякі Ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама падвялі вынікі спаборніцтваў сярод механізатараў, якія рыхтавалі глебу да сяўбы, а таксама сеялі яравыя зерневыя, зернебабовыя, рапс і кукурузу. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова пабывала ў некаторых сельгасарганізацыях, каб павіншаваць лідараў пасяўной.
Падзячныя лісты і падарункі ўручаны механізатару Аляксандру Раманятаву з ААТ “Прыазёрны мір”, які на “Кіраўцы” прадыскаваў 947 гектараў палеткаў, а таксама механізатару КУСГП “Мішневічы” Віктару Пятрову (на МТЗ з сеялкай СЗУ-3,6 засеяў 586 гектараў яравых культур). У “Сіроцінскім” да віншавальнай акцыі механізатара Анатоля Барадзёнка (правёў культывацыю на 512 гектарах палеткаў) далучыўся дырэктар гаспадаркі Мікалай Прыгодзіч, які прыехаў асабіста павіншаваць лідара і паціснуць яму руку.
Падведзены вынікі спаборніцтваў па сяўбе і сярод маладых механізатараў. У лідары выйшаў Аляксандр Марозаў з сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”, які прадыскаваў 1364 гектары палеткаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анатоля Барадзёнка з перамогай віншуе кіраўнік КУСГП «Сіроцінскі» Мікалай Прыгодзіч. Лепшым – падарункі і падзякі Ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і...
|
|