Хоць гэта бывае і не заўсёды, але ў гэтым годзе менавіта так: каляндарнае лета цалкам адпавядае надвор’ю, якое ўсталявалася з надыходам чэрвеня. У бліжэйшы час — спякота, хоць і, магчыма, не абыйдзецца без дажджу.
Сёння, 4 чэрвеня, будзе ясна, без ападкаў. Вецер — усходні, невялікі — усяго 2 — 4 метры за секунду. Тэмпература ўдзень прагрэецца да 24…26 градусаў са знакам “+”, ноччу — 15…17 градусаў цяпла.
У сераду, 5 чэрвеня, будзе таксама цёпла: +25…+26 °С удзень. Надвор’е чакаецца воблачным, з праясненнямі. Дажджу ў гэты дзень на тэрыторыі раёна не прагназуецца. Вецер — усходні, неістотны. Уначы — 17…18 з плюсам.
У чацвер, 6 чэрвеня, ёсць верагоднасць невялікага дажджу ў другой палове дня. Паўднёва-ўсходні вецер можа скласці 6 — 8 м/с. Дзённая тэмпература — +24…+26 °С, уначы — да 20 градусаў вышэй за нуль.
Пятніца, па дадзеных метэаролагаў, таксама можа не абысціся без ападкаў і нават навальніцы. Захаваецца пахмурнасць, з праясненнямі. Удзень — тыя ж +24…+26 °С. Паўднёва-ўсходні вецер складзе 6 — 8 м/с, парывы пры навальніцы могуць скласці да 13. Уначы — 17…20 градусаў цяпла.
Пра надвор’е на выхадныя — чыайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.