20 чалавек эвакуявалі на пажары ў Наваполацку. 21.by

20 чалавек эвакуявалі на пажары ў Наваполацку

04.06.2019 10:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mchs.gov.by

На пажар у ААТ "Трэст №16" выклікалі наваполацкіх ратавальнікаў 3 чэрвеня ў 13:23, інфармуе прэс-служба ведамства. 

Агонь узнік на другім паверсе адміністрацыйна-бытавога корпуса на вуліцы Прамысловай. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС пабачылі дым на другім і трэцім паверхах будынка. Выявілася, што пажар пачаўся ў неэксплутаваным кабінеце бухгалтэрыі на другім паверсе. 

Да прыбыцця ратавальнікаў 25 чалавек пакінулі будынак самастойна, яшчэ 20 чалавек ратавальнікі эвакуявалі па лесвічных маршах. Пацярпелых пры інцыдэнце няма.

Пажар быў ліквідаваны ў лічаныя хвіліны. Агонь пашкодзіў участак падлогі, закураныя сцены. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні. Вінаватага шукаюць. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mchs.gov.by На пажар у ААТ "Трэст №16" выклікалі наваполацкіх ратавальнікаў 3 чэрвеня ў 13:23, інфармуе прэс-служба ведамства.  Агонь узнік на другім паверсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика