Топ-3 экологических проблем в Осиповичском районе. Есть решение?. 21.by

Топ-3 экологических проблем в Осиповичском районе. Есть решение?

04.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зрухі — амаль тэктанічныя

Напярэдадні галоўнай даты прыродаахоўнага календара нагадаем, што да канца гэтага года павінны знікнуць некалькі “болевых кропак” у экалогіі рэгіёна.

Топ-3 застарэлых праблем у зносінах асіпаўчан з прыродай не мяняліся так доўга, што ўжо пачалі здавацца вечнымі. Гэта — непрацуючыя ўжо амаль паўстагоддзя ачышчальныя збудаванні ў пасёлку Ялізава, перавышэнне гранічна-дапушчальных норм утрымання жалеза ў вадаправоднай вадзе і крытычная перагрузка гарадскога палігона цвёрдых камунальных адыходаў. Прычына непажаданай стабільнасці агульная: адсутнасць сродкаў. Але сёлета фінансавыя патокі “экалагічных грошай” павярнуліся ў бок Асіповіччыны, і працэс пайшоў. Прычым уражваючымі тэмпамі.

Фінансуецца з абласнога бюджэту

На ялізаўскіх ачышчальных збудаваннях першы этап рэканструкцыі скончыўся напачатку чэрвеня, а здаць у эксплуатацыю іх плануецца да канца года.  Кошт  праводзімых работ складае 1,5 мільёна рублёў, аднак  атрыманне прадпрыемствам прыбытку ад работ на рэканструкцыі фінансавым планам не прадугледжваецца. Затое чакаецца вялікая выгада ўскосная. Напэўна, многія чытачы “раёнкі” памятаюць, як мінулай вясной “Водаканал” быў вымушаны выплаціць вялізны штраф за забруджванне прылягаючых да Ялізава лясоў залпавым выкідам фекальных сцёкаў. Новыя ачышчальныя збудаванні такую пагрозу прадухіляць  надзейна.

Крэдытор ставіць умовы

Сёння ў горадзе і раёне дзейнічае тры станцыі абезжалезвання пітной вады. Да канца года колькасць станцый водаачысткі ўзрасце адразу на 166 працэнтаў. Па два фільтры кантэйнернай кампаноўкі будуць устаноўлены да канца года ў пасёлку Ялізава, аграгарадку Лапічы, адзін — у пасёлку Татарка.

Што тычыццца другой станцыі ў Асіповічах, то аб тэрмінах яе здачы ў эксплуатацыю казаць яшчэ рана. Праект зараз здадзены на экспертызу, і пакуль можна казаць толькі пра тое, што грошы на яго рэалізацыю выдзяліў Сусветны банк. Аднак крэдытор забараняе займацца рэалізацыяй праекта прадпрыемству, якое будзе эксплуатаваць станцыі абезжалезвання. Так што ДУКВП “Водаканал” зможа ўдзельнічаць  у важнай для  землякоў справе хіба ў якасці субпадрадчыка.

Пошук правільных шляхоў

Гарадскі палігон цвёрдых камунальных адыходаў сёння перагружаны ўжо амаль у 5 разоў адносна сваёй пашпартнай магутнасці, і перспектывы пашырэння плошчы галоўнага сметніка раёна выглядаюць песімістычна. Аднак магчымы альтэрнатыўныя варыянты.

Адзін з іх зараз актыўна абмяркоўваецца ўсімі зацікаўленымі бакамі. Гэта — будаўніцтва ў Бабруйску завода па перапрацоўцы ЦБА, які б абслугоўваў адразу некалькі раёнаў.

***

Неад’емная частка прыродаахоўнай дзейнасці — экапрапаганда, накіраваная на выхаванне ў людзей пэўных адносін да наваколля. Толькі яна знаходзіць пазітыўны водгук пры выкананні абавязковай умовы: калі выклікае пазітыўныя пачуцці, а не абгрунтаваную іронію.

Найлепшы прыклад таго, як не трэба прапагандаваць экалагічныя каштоўнасці — постэр прыродахоўнага зместу, які ўмацаваны ў тарцы пяціпавярховага дома на перакрыжаванні вуліц Сумчанкі і Юбілейная. Першапачаткова ён выглядаў шыкоўна, а зараз выклікае толькі адну думку — хутчэй бы гэтая дашчэнту выцвіўшая “ануча” пераўтварылася ў другасную сыравіну.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрухі — амаль тэктанічныя Напярэдадні галоўнай даты прыродаахоўнага календара нагадаем, што да канца гэтага года павінны знікнуць некалькі “болевых кропак” у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика