28-гадовую жанчыну з Брэста вінавацяць у забойстве нованароджанай дачкі
04.06.2019 16:20
—
Разное
|
sk.gov.by Следчы камітэт 15 траўня ў мясцовую міліцыю паступіла паведамленне з лякарні, што 10 траўня адтуль выпісалі жанчыну, якая 17 сакавіка нарадзіла дачку. У паведамленні гаварылася, што месцазнаходжанне дзіцяці невядомае. Жанчына з'яўляецца слухачкай курсаў адной з брэсцкіх ВНУ. Пасля яе тлумачэнняў следча-аператыўная група з дапамогай вадалазаў АСВОД праверыла вадаём і знайшла на беразе цела дзіцяці, загорнутае ў прасціны. Для высвятлення прычыны смерці дзяўчынкі была прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Пасля таго як жанчыне выставілі абвінавачанне ў забойстве дачкі, яе ўзялі пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sk.gov.by Следчы камітэт выставіў абвінавачанне ў забойстве 28-гадовай жанчыне ў Брэсце. 15 траўня ў мясцовую міліцыю паступіла паведамленне з лякарні, што 10 траўня...
|
|