Як мы паведамлялі, з 30 мая па 4 чэрвеня эстафета агню “Полымя міру” ІІ Еўрагульняў прайшла па Магілёўскай вобласці. Спачатку яго сустракалі на Буйніцкім полі, затым былі гарады Магілёў і Шклоў, аграгарадок Александрыя, горад Горкі. Далей — Слаўгарадскі і Быхаўскі раёны. Фінальнымі сталі Бабруйск і Бабруйскі раён.
Сёння, 5 чэрвеня, эстафету прыняла Гомельская вобласць. Яе маршрут такі: Гомель, Жлобінскі раён, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, Мазыр.
У эстафеце агню ў Беларусі прымуць удзел 450 факеланосцаў — лепшыя спартсмены краіны, вядомыя спецыялісты, аўтарытэтныя дзеячы навукі, культуры. Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» — падчас цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.
«НН»