У ПУНКТАХ ПРОПУСКУ ГРОДЗЕНСКАЙ МЫТНІ ДЛЯ БАЛЕЛЬШЧЫКАЎ II ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ ВЫДЗЕЛІЛІ АСОБНЫЯ КАЛІДОРЫ. 21.by

У ПУНКТАХ ПРОПУСКУ ГРОДЗЕНСКАЙ МЫТНІ ДЛЯ БАЛЕЛЬШЧЫКАЎ II ЕЎРАПЕЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ ВЫДЗЕЛІЛІ АСОБНЫЯ КАЛІДОРЫ

04.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


03.06.2019 16:41

3 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсменаў, а таксама ўстанавілі 50 новых інфармацыйных электронных табло, паведамілі БЕЛТА ў мытні.

Асобныя калідоры будуць абазначаны лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў на інфармацыйным табло. «Спартсменам і балельшчыкам, для якіх на перыяд спаборніцтваў устаноўлены спрошчаны парадак афармлення, трэба будзе прайсці па такім калідоры і прадаставіць супрацоўніку мытні пашпарт, а таксама дакументы на транспарты сродак», — адзначылі ў Гродзенскай мытні.

Электронныя табло размешчаны на аўтобусным і легкавым каналах у пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай граніцах. Іх устанавілі на ўездзе і выездзе з краіны. На табло выводзіцца лагатып II Еўрапейскіх гульняў, абазначэнні чырвонага або зялёнага калідораў, а таксама актуальная інфармацыя аб парадку перамяшчэння тавараў праз граніцу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
03.06.2019 16:41 3 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика