Беларускі папрасілі хлопцаў правесці праз мяжу тавар, а тыя збеглі з сумкамі
04.06.2019 22:40
—
Разное
|
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Столінскім раёне міліцыя раскрыла незвычайны крадзеж. Дзве жанчыны з Лунінца ездзілі ва Украіну на "закупы", а калі вярталіся, мелі "лішак" тавару. Плаціць мытныя пошліны за перавышэнне нормы яны не хацелі, таму папрасілі трох хлопцаў, якія таксама ехалі ў Беларусь, перавезці праз мяжу гэтыя рэчы (джынсы, кофту, спартыўныя штаны, 10 кг арэхаў і г. д.). Тыя пагадзіліся, але на чыгуначнай станцыі Гарынь, ужо на беларускім баку мяжы, выйшлі з цягніка, селі ў аўтамабіль і з'ехалі. Рэчы жанчынам не вярнулі. Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю толькі на наступны дзень. Зламыснікаў хутка знайшлі. Паводле слоў хлопцаў, іх аштрафавалі за безбілетны праезд у дызелі, і яны хацелі такім чынам кампенсаваць штраф. У дачыненні 24-гадовага натхняльніка крадзяжу распачалі крымінальную справу. Ён, дарэчы, таксама ездзіў ва Украіну на "закупы", прывёз алкаголь на будучае вяселле, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com У Столінскім раёне міліцыя раскрыла незвычайны крадзеж. Дзве жанчыны з Лунінца ездзілі ва Украіну на "закупы", а калі вярталіся, мелі...
|
|