«Відэаролік за 6 дзён»: новы #ART_INCLUSION-інтэнсіў па сацыяльнай рэкламе. 21.by

«Відэаролік за 6 дзён»: новы #ART_INCLUSION-інтэнсіў па сацыяльнай рэкламе

05.06.2019 10:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Гэты міні-курс – чарговы і выніковы ў рамках #ART_INCLUSION, праекта бясплатнай інклюзіўнай адукацыі ў крэатыўнай сферы ад Майстэрні сацыяльнага кіно. Інтэнсіў, які «выкрывае» ўсе тонкасці відэавытворчасці на практыцы, адбудзецца на працягу двух ужо блізкіх уікэндаў:

  • 14-16 чэрвеня: Канцэпцыя, сцэнар, КПП: крэатыў па брыфе ад замоўцаў.
  • 21-23 чэрвеня: Прадакшн як ён ёсць.

Трэнеры: рэкламіст і ювелір Ян Карпаў, кінарэжысёр Андрэй Палупанаў, гукарэжысёр Яўген Шанюк.


 

За гэтыя 6 дзён пры ментарскай падтрымцы вы навучыцеся:

  • працаваць па брыфе з кліентам – некамерцыйнай арганізацыяй – над задачай, якая робіць свет вымерна альбо невымерна лепш;
  • пісаць сцэнары відэаролікаў так, як гэта робяць прафесіяналы;
  • адрозніваць рэжысёрскі сцэнар, КПП, аператарскае і планаваць творчую працу па гэтых дакументах;
  • працаваць з гукам, акцёрамі і, вядома ж, камерай;
  • мантаваць відэа;
  • прэзентаваць выніковую працу заказчыку.

Нават самым спрактыкаваным у стварэнні відэа гэтыя два ўікэнды падораць мноства знаёмстваў з творчымі і натхнёнымі людзьмі Мінска. Месца правядзення будзе даступна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Каб далучыцца, неабходна падаць заяўку да 10 чэрвеня (23:59), запоўніўшы нескладаную анкету.

Больш падрабязная інфармацыя аб інтэнсіву – на сайце праекта #ART_INCLUSION.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Праграмы малых грантаў Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстэрня сацыяльнага кіно аб'яўляе набор на інтэнсіў па стварэнні відэаролікаў, якія вырашаюць нетрывіяльныя і карысныя грамадству задачы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика