Тысячи пробок для декора своей дачной усадьбы использовал Николай Федосенко. Наш конкурс «Адрасы прыгажосці на карце Ушаччыны» продолжается!
05.06.2019
—
Разное
|
Працягваецца Год малой радзімы, а “Патрыёт” тым часам прадаўжае конкурс “Адрасы прыгажосці на карце Ушаччыны”. І першы прэтэндэнт на перамогу ў сёлетнім сезоне – Мікалай Леанідавіч Фядосенка, на дачы якога ў Праніках прыцягвае ўвагу не толькі акуратнасць, ідэальны парадак, а і … пробкавая мазаіка. Пра тое, як многія ўшачане аздабляюць свае сядзібы карцінамі з накрывак ад пластыкавых бутэлек, мы ўжо ўпаміналі на старонках газеты. Дэльфіны, коцікі, пеўнікі і многія іншыя персанажы прыкметна ажыўляюць сцены надворных пабудоў. Зацікавіла гэтая справа і М.Л.Фядосенку. Падгледзеўшы ідэю ў інтэрнэце, вырашыў зрабіць “дыван” з яркім арнаментам чатырох колераў: сіняга, зялёнага, чырвонага і белага. Прычым, гаспадар выкарыстоўваў накрыўкі не з-пад любых пластмасавых бутэлек, а выключна ад малака і кефіру – яны большыя па памеры. Тым не менш, на такі вось узор спатрэбілася не адна тысяча штук! Дасылайце нам свае фота арыгінальных элементаў добраўпарадкавання і ўдзельнічайце ў нашым конкурсе «Адрасы прыгажосці на карце Ушаччыны». Пераможцаў чакаюць прызы, лепшыя ж «адрасы» вызначаць нашы чытачы шляхам галасавання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца Год малой радзімы, а “Патрыёт” тым часам прадаўжае конкурс “Адрасы прыгажосці на карце Ушаччыны”. І першы прэтэндэнт на перамогу ў сёлетнім сезоне...
|
|