Хлебопекарный цех Ушачского райпо предлагает диетическую новинку – хлеб «Мехико»
05.06.2019
—
Разное
|
“У красавіку паспытала вельмі смачны хлеб “Мехіка” – навінку нашага хлебазавода. Невялікай расфасоўкі, дыетычны, а вось у продажы бачу яго зусім рэдка. Хацелася б даведацца, чаму?” З такім пытаннем звярнулася ў рэдакцыю наша чытачка, і мы звязаліся з начальнікам хлебапякарнага цэха райспажыўтаварыстава І.А.Казлоўскай. Ірына Аляксандраўна патлумачыла, што схема работы магазін-завод простая, яны выпякаюць прадукцыю згодна з заяўкамі загадчыкаў крам: сёння на заўтра, як гаворыцца – з пылу, з жару. І калі па максімальным аб’ёме абмежаванняў не існуе, то вось мінімальны – 20 боханаў. Прасцей кажучы, калі магазіны гарпасёлка ці раёна падалі заяўкі на такую колькасць, то “Мехіка” будзе ў продажы. Рэальна ж завод атрымлівае заказ на 3-5 штук. Навінка не вельмі раскручана, далёка не ўсе ацанілі вартасці гэтага хлеба. А шкада, таму мы крыху раскажам пра перавагі дыетычнага прадукту. На здымку :навінкі дэманструе прадавец А.Лукашэвіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“У красавіку паспытала вельмі смачны хлеб “Мехіка” – навінку нашага хлебазавода. Невялікай расфасоўкі, дыетычны, а вось у продажы бачу яго зусім рэдка. Хацелася...
|
|