У Светлагорску пад грузавым цягніком загінуў мужчына. 21.by

У Светлагорску пад грузавым цягніком загінуў мужчына

06.06.2019 22:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ranak.me

У Светлагорску на чыгуначнай станцыі пад коламі грузавога цягніка загінуў мужчына, паведамляе мясцовая тэлекампанія "Ранак".

Трагедыя здарылася 5 чэрвеня каля 23-й гадзіны. Машыніст грузавога цягніка заўважыў, што на рэйках ляжыць чалавек. Ён падаў гукавы сігнал і ўключыў экстранае тармажэнне. Аднак спыніць цягнік не ўдалося, і мужчына загінуў. 

Паведамляецца, што ўсё адбылося каля краю пасажырскай платформы. 

Супрацоўнікі Следчага камітэта высветлілі, што загінулы — 57-гадовы жыхар Жлобіна. Ёсць меркаванне, што перад трагедыяй ён быў п'яны. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ranak.me У Светлагорску на чыгуначнай станцыі пад коламі грузавога цягніка загінуў мужчына, паведамляе мясцовая тэлекампанія "Ранак". Трагедыя здарылася 5 чэрвеня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика