Жыхар Лепеля падабраў хворага на шаленства вожыка і цяпер сам лекуецца
09.06.2019 17:38
—
Разное
|
![]() lepel-kraj.by Жыхар Лепеля падабраў на агародзе ў цэнтры горада вожыка, а цяпер атрымлівае прышчэпкі ад шаленства. Як піша газета, мужчына прынёс ляснога звярка дадому, а той раптам пакусаў гаспадара. Праз два дні вожык здох і высветлілася, што ён быў хворы на шаленства. Цяпер пацярпелы атрымлівае антырабічныя прышчэпкі. Эпідэміёлагі нагадваюць, што лясныя звяры, у тым ліку вожыкі, з'яўляюцца пераносчыкамі вірусу шаленства, таму трэба пазбягаць кантакту з імі. Шаленства не паддаецца лекаванню і ўратаваць ад яго можа толькі курс своечасова прызначанай вакцынацыі. У іншых выпадках хвароба немінуча прыводзіць да смерці.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
lepel-kraj.by Жыхар Лепеля падабраў на агародзе ў цэнтры горада вожыка, а цяпер атрымлівае прышчэпкі ад шаленства. Як піша газета "Лепельскі край", мужчына прынёс... |
|