7 выпускников Шумилинского района закончили школу с золотой медалью. 21.by

7 выпускников Шумилинского района закончили школу с золотой медалью

11.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Максім Пашкевіч, Анастасія Барышава, Арына Карпушэнка, Карына Лінкевіч і Ягор Лазука.

Узялі “золата”!

Пяць выпускнікоў СШ №1 і дзве выпускніцы раённай гімназіі скончылі школу з залатымі медалямі.


Алена Баркоўская і Ганна Зданевіч.

Алена Баркоўская і Ганна Зданевіч прыйшлі ў гімназію пяцікласніцамі.  Алена – услед за старэйшым братам. Абедзве дзяўчынкі абралі для далейшай вучобы спецыяльнасці, звязаныя з дакладнымі навукамі. Хаця, за час вучобы выдатна праяўляліся і ў гуманітарным накірунку, пра што сведчаць шматлікія перамогі ў алімпіядах і разнастайных творчых конкурсах. Ганна, каб не сурочыць, не стала прызнавацца, куды збіраецца паступаць. Алена ж марыць стаць студэнткай БДУІР і ў будучым – праграмістам.

З 22 выпускнікоў СШ №1 пяцёра ўзялі “золата”. Наталля Філіпава прызналася, што як класны кіраўнік галоўнай сваёй задачай лічыла  зрабіць усё магчымае, каб дзеці былі дружнымі. У выніку клас атрымаўся моцны не толькі ў сяброўстве, але і ў вучобе.
Медалісты зышліся ў думцы, што вучобу нельга адкладваць на потым, маўляў вазьмуся ў старэйшых класах. Старанна працаваць трэба, пачынаючы з першага школьнага ўрока. І толькі у гэтым выніку вас чакае аналагічны поспех. Так, гэта няпроста, а, бывае, што і крыху крыўдна: пакуль іншыя могуць дазволіць сабе бесклапотнае жыццё, ты працуеш зусім не па дзіцячы.
– Але ж кожны робіць свой выбар, – упэўнена Карына Лінкевіч, – і мы яго зрабілі асэнсавана.
Рэжым працы і адпачынку абавязкова трэба вытрымліваць, упэўнены Ягор Лазука, тады і складаныя веды скарацца хутчэй.
– На першапачатковым этапе важна расставіць прыярытэты – і тады ўсё будзе добра, – упэўнены хлопец.
З 1 класа выдатнік Максім Пашкевіч прызнаўся, што на першых парах з вучобай дапамагалі бацькі, а потым спадабалася. Фаварыты сярод  навук – матэматыка і фізіка.
Дакладныя навукі бяруць у палон і прыгажунь. Не ўстаялі, напрыклад, Анастасія Барышава і Арына Карпушэнка. Дзяўчаты ўпэўнены, для таго, каб дабіцца поспеху, трэба адказна ставіцца да вучобы. Нічога новага, скажаце вы. Але колькі ж за гэтымі словамі працы. Праўда, Насця заўважыла, што стараннасць вучняў абарочваецца лаяльным стаўленнем настаўнікаў, якія заўжды гатовы яе – стараннасць – ацаніць і дапамагчы ва ўсім. Арына ў сваю чаргу адзначыла, што да вучобы варта падыходзіць дыферэнцыравана. Адна справа, калі ты рыхтуешся да экзаменаў і павінен валодаць ведамі ў рамках прапанаваных білетаў. І зусім іншая – падрыхтоўка да ЦТ, калі ты проста павінен ведаць усе.
Залатыя медалісты СШ №1 мараць папоўніць рады БНТУ, ВГМУ, Ваеннай акадэміі. Ва ўсялякім разе мы шчыра ім гэтага жадаем.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максім Пашкевіч, Анастасія Барышава, Арына Карпушэнка, Карына Лінкевіч і Ягор Лазука. Узялі “золата”! Пяць выпускнікоў СШ №1 і дзве выпускніцы раённай гімназіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика