Мінчук на пажары з парэнчаў гаўбца прасіў дапамогі ў ратавальнікаў (відэа). 21.by

Мінчук на пажары з парэнчаў гаўбца прасіў дапамогі ў ратавальнікаў (відэа)

11.06.2019 12:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mchs.gov.by

11 чэрвеня ў 8:31 відавочцы паведамілі ратавальнікам пра дым з вокнаў чацвёртага паверху пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Каліноўскага, 38.

На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі моцны дым з акна чацвёртага паверху. На гаўбцы пятага паверху на парэнчах стаяў мужчына і прасіў дапамагчы.

Выявілася, што на кухні і ў калідоры двухпакаёвай кватэры загарэлася маёмасць.

Работнікі МНС пры дапамозе аўтакаленчага пад'ёмніка выратавалі 27-гадовага мужчыну з гаўбца над кватэрай, якая гарэла. З суседняй з ім кватэры, па лесвіцы з дапамогай маскі выратавалі 49-гадовую жанчыну. 

З чацвёртага паверху ратавальнікі эвакуявалі яшчэ двух чалавек.

Пажар быў ліквідаваны ў 8:50.

Прычына пажару высвятляецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mchs.gov.by 11 чэрвеня ў 8:31 відавочцы паведамілі ратавальнікам пра дым з вокнаў чацвёртага паверху пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Каліноўскага, 38. На месцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика