30 лет в системе МЧС: Михаилу Горбачеву есть чем поделиться с молодыми кадрами
11.06.2019
—
Разное
|
Маёр унутранай службы ваенізаванай пажарнай часці ў адстаўцы Міхаіл Гарбачоў прывык адзначаць свае дні нараджэнні ў вузкім кругу самых блізкіх і любімых людзей. Але ўжо стала па-сапраўднаму добрай традыцыяй атрымліваць на чарговае свята прыемныя словы не толькі ад сям’і, але нават ад самога міністра па НС РБ Уладзіміра Вашчанкі. Не адзін год не абыходзіцца без такіх віншаванняў, гэта заўжды прыемна і разам з тым хвалююча. Вось і запрашэнне ад намесніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАНС Івана Зязюльчыка наведаць аддзел, юбіляр успрымае з ноткамі хвалявання: 26 год, аддадзеныя рабоце ў дадзеным падраздзяленні, не прайшлі бясследна. Прыемна, што і сёння запрашаюць у госці, просяць падзяліцца вопытам, цэняць, а значыць помняць. Сустрэча з маладымі кадраміМіхаіл Мікалаевіч праходзіць па знаёмым кабінетам, а потым накіроўваецца ў дэпо, уважліва разглядае тэхніку, успамінае, як уласнымі намаганнямі займаліся будаўніцтвам пажарнай часці, у якой прапрацаваў да выслугі гадоў. Не можа не радаваць наяўнасць тэхнікі: сёння тэхнічая база значна палепшылася, у параўнанні з тымі часамі, калі рабіў ён. Некаторым з цяперашніх работнікаў давялося працаваць пад яго чулым кіраўніцтвам, і сёння яны з удзячнасцю і павагай успамінаюць той час, калі былі яшчэ зусім маладымі, а Мікалаевіч, так сёння па-сяброўску яны звяртаюцца да свайго былога кіраўніка, вучыў іх усяму таму, што магло спатрэбіцца ў працы. Строгасцю маёр Гарбачоў не адрозніваўся, але кожны яго падначалены заўжды ведаў свой фронт работы і адказна імкнуўся выканаць даручаную яму справу. Ад інспектара да начальніка ВПЧСустрэча ў аддзеле нагадала аб мінулым: Міхаіл Гарбачоў пачынаў свой працоўны шлях інспектарам пажарнага надзора аддзела ўнутраных спраў. Атрымалася ўсё выпадкова. Пасля службы ў Германіі, прыехаў на малую радзіму і зайшоў у цырульню, дзе сустрэўся з падпалкоўнікам Самсонавым. «Каб заўтра прыходзіў на працу», — камандна прамовіў той. І Міхаіл прыйшоў. Агонь загартоўвае характар— У гэтай сферы выпадковых людзей быць не можа. Чалавек, які працуе тут павінен быць адказным, адважным і фізічна добра падрыхтаваным. Некаторыя кажуць, што міліцыянеры, урачы, ратавальнікі становяцца з цягам часу чэрствымі да чужога гора. Але гэта не так. На самай справе любую надзвычайную сітуацыю проста ўспрымаем, як частку сваёй працы. Задача супрацоўнікаў аддзела – любой цаной аказаць неабходную дапамогу людзям, што трапілі ў бяду, зрабіць сваю справу якасна, таму што кожны, хто працуе ў дадзенай сферы ведае цану чалавечага жыцця, – дзеліцца Міхаіл Мікалаевіч. Палова маіх дасягнянняў – падтрымка сям’іЗа час службы маёра Гарбачова ўзнагарод назбіралася нямалая колькасць: медалі «За бездакорную службу» 2 і 3 ступеняў», памятныя медалі ад Цэнтральнага Савета БГА ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайным сітуацыям «Выратавальнік» і іншыя. Але юбіляр з упэўненасцю заяўляе аб тым, што большая частка яго ўзнагарод належыць не толькі яму, але і яго другой палавіне. Ён заўжды ведаў – дома яго чакае надзейны тыл: любімая жонка і дачушкі – Таццянка і Волечка. Вольга Зайцава
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маёр унутранай службы ваенізаванай пажарнай часці ў адстаўцы Міхаіл Гарбачоў прывык адзначаць свае дні нараджэнні ў вузкім кругу самых блізкіх і любімых людзей....
|
|