Проблемный цветок. Не выращивайте на клумбах мак!. 21.by

Проблемный цветок. Не выращивайте на клумбах мак!

12.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра тое, што мак на градках і ў кветніках персона, мякка кажучы, непажаданая, праваахоўнікі не стамляюцца нагадваць ужо шмат гадоў – кожнае лета праходзіць пад знакам спецыяльнай праграмы “Мак”.
З 1 чэрвеня па 15 верасня міліцыя надае самую пільную ўвагу прафілактыцы распаўсюджвання наркаўтрымліваючых раслін: выяўляюцца і знішчаюцца незаконныя пасевы гэтых культур. Дарэчы, такое парушэнне (без мэты збыту ці вырабу наркатычных сродкаў) можа пацягнуць за сабой даволі важкі штраф – да 20 базавых велічынь. Калі ж будзе даказаны намер атрымаць наркотык, то гэта ўжо крымінальная справа: пагражае штраф, арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі.
Выкараніць страшную праблему наркаманіі без дапамогі грамадства складана. Таму міліцыя звяртаецца да ўсіх, каму вядома пра факты вырошчвання маку і канапель, асоб, якія нарыхтоўваюць наркаўтрымліваючыя расліны, з просьбай паведаміць гэту інфармацыю ў РАУС. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

А.БАНДАРЭНКА, часова выконваючы абавязкі начальніка  аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што мак на градках і ў кветніках персона, мякка кажучы, непажаданая, праваахоўнікі не стамляюцца нагадваць ужо шмат гадоў – кожнае лета праходзіць пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика