Президент Беларуси Александр Лукашенко с рабочим визитом посетил ОАО «Нафтан»
12.06.2019
—
Разное
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць наведаў ААТ “Нафтан”, дзе азнаёміўся з сучаснымі метадамі кіравання тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці, агледзеў вытворчую тэрыторыю прадпрыемства, сацыяльныя аб’екты. Там жа кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях мадэрнізацыі беларускіх НПЗ і павышэння эфектыўнасці экспартных продажаў нафтапрадуктаў, пагутарыў з прадстаўнікамі працоўнага калектыву. Аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна далажыў кіраўнік Віцебскай вобласці Мікалай Шарснёў. Паводле яго слоў, стан спраў у рэгіёне стабільны, аднак паказчыкі маглі быць вышэйшыя, калі б “Нафтан” быў больш загружаны і працаваў рэнтабельней. Многае на Віцебшчыне залежыць менавіта ад гэтага прадпрыемства. “Як толькі прасаджваюцца нейкія пытанні на “Нафтане”, вядома, сур’ёзна падаюць у цэлым аб’ёмы сацыяльна-эканамічнага развіцця”, – заўважыў М.Шарснёў. Разам з тым ён падкрэсліў, што апошнія гады вобласць імкнецца адысці ад прамой залежнасці ад магутных прадпрыемстваў і нафтахімічнага комплексу ў цэлым: “Пастаянна залежаць ад іх стану не зусім правільна”. Па матэрыялах БелТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць наведаў ААТ “Нафтан”, дзе азнаёміўся з сучаснымі метадамі кіравання...
|
|