Механизаторы «Улльского» говорят, что жара сенокосу не помеха. 21.by

Механизаторы «Улльского» говорят, что жара сенокосу не помеха

18.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Косяць, здрабняюць, звозяць
На сенажацях КУСГП “Ульскі” зараз ажыўлена. Косяць, здрабняюць, звозяць траву, трамбуюць сянажныя траншэі.


Сяргей Агафонаў і Аляксандр Кляцкоў.

“Работы арганізаваны так, што асаблівая ўвага надаецца кантролю за якасцю кармоў – менавіта ад іх будуць залежаць надоі і прывагі, а, значыць, і колькасць грошай на рахунку гаспадаркі, – кажа дырэктар сельгаспрадпрыемства Валянціна Лабейка. – У нас створаны свой кормаатрад, шэфаў да нарыхтоўкі кармоў не прыцягвалі, вырашылі, што справімся сваімі сіламі. Нашы механізатары вельмі адказныя і праца-вітыя, своечасова падрыхтавалі тэхніку да касавіцы. Незаменныя ў гаспадарцы Генадзь Кадукоў, які працуе на кормаўборачным камбайне, Сяргей Агафонаў, які зграбае сена ў валкі, Васіль Аглушэвіч і Аляксандр Кляцкоў, якія працуюць з касілкамі, і многія іншыя”.
Мы завіталі на палеткі ля Лявонава, там на адным полі працавалі два кормаўборачныя камбайны, два трактары з касілкамі, адзін – з граблямі, чатыры механізатары былі заняты на адвозцы здробненай зялёнай масы.
“Спякота касавіцы не перашкода, – кажуць механізатары. – Трава ўмомант сохне нават у валках, якія зграбаюцца адразу пасля касьбы”.  Калі на многіх палетках у гэтым годзе трава рэдзенькая, то ў Лявонаве  цімафееўка з канюшынай высокія і  даволі густыя, затое і пракосы атрымліваюцца важкімі. Падчас нашага прыезду ў гаспадарцы клалі другую траншэю на тысячу тон. Да гэтага механізатары працавалі ў Рыпіншчыне – падкошвалі 100 гектараў канюшыны, якія мяркуюць пакінуць на насенне. Назіраем, як ля траншэі, якая непадалёк ад фермы Лявонава, кіпіць работа: адзін за адным пад’язджаюць гружаныя трактары ці аўтамабілі. Скідваюць сянаж – і зноў на поле.  Да работы прыступае механізатар Міхаіл Лаўрэнцьеў, які на сваім магутным трактары трамбуе сянаж ажно да апоўначы.
Ля сянажнай траншэі па графіку дзяжураць спецыялісты. Падчас нашага прыезду мы засталі тут галоўнага агранома Сяргея Баранава. Ён сачыў за тэмпературай сенажу, яго вільготнасцю, за аховай працы падчас трамбоўкі.
Па тэмпах касавіцы “Ульскі” на другім месцы ў раёне. На 17 чэрвеня ў гаспадарцы скошана 319 гектараў, што складае 42% да плана.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №47 ад 18.06.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Косяць, здрабняюць, звозяць На сенажацях КУСГП “Ульскі” зараз ажыўлена. Косяць, здрабняюць, звозяць траву, трамбуюць сянажныя траншэі. Сяргей Агафонаў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика