У бліжэйшыя суткі, 24 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер будзе паўночна-ўсходні: уначы слабы да ўмеркаванага, удзень умеркаваны, пры навальніцах — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, месцамі будзе халаднавата, 8-9 градусаў. Удзень будзе 22-28 са знакам плюс.
На паўднёвым усходзе начная тэмпература паветра складзе 17-20 градусаў, а ўдзень там прагназуюць спёку плюс 29-31, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
БЕЛТА У бліжэйшыя суткі, 24 чэрвеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю і пераважна без ападкаў. Толькі ўначы і раніцай месцамі па паўднёвым...