У Слуцку маладая скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля
23.06.2019 17:52
—
Разное
|
kurjer.info У Слуцку маладая скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля. 23 чэрвеня каля першай гадзіны ночы жанчыну знайшлі мёртвай. Напярэдадні яна выйшла замуж па рамантычным каханні. Высветлілася, што пара пазнаёмілася год таму на свята Сёмухі ў агульнай кампаніі дзякуючы сябру жаніха. Прапанову мужчына зрабіў арыгінальна: ён ведаў, што ў каханай жанчыны хобі — вырошчваць ружы. Ён падараваў ёй куст ружаў, якога яна не мела і пры гэтым сказаў: “Выходзь за мяне і ты маеш два адказы — “так”або “так”. Мядовы месяц маладыя планавалі бавіць у сямейным коле. У загінулай жанчыны засталося трое дзяцей, двое з іх непаўналетнія. Праваахоўнікі правяраюць акалічнасці смерці.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
kurjer.info У Слуцку маладая скончыла жыццё самагубствам у дзень вяселля. 23 чэрвеня каля першай гадзіны ночы жанчыну знайшлі мёртвай. Напярэдадні яна выйшла замуж па... |
|