Ветеранам вручили юбилейные медали и поздравительные письма от Президента. 21.by

Ветеранам вручили юбилейные медали и поздравительные письма от Президента

25.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Жывіце, працуйце і беражыце мір”


Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Жандараў уручае юбілейны медаль былому вязню Ганне Аўсяннікавай з Мікіціхі.

Напярэдадні 75-годдзя вызвалення  раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў групы ў складзе прадстаўнікоў улады, раённай ветэранскай арганізацыі, раённай арганізацыі “Беларускага Саюза афіцэраў”, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай.  Удзельнікам вайны, працаўнікам тылу, былым вязням канцлагераў, турмаў і гета былі ўручаны юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паштоўкі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, віншаванні ад раённай ветэранскай арганізацыі.
“Дзякуй, што памятаеце нас, былых партызанак, што шануеце і дзень вызвалення раёна, і Дзень Перамогі”, – казалі былыя партызанкі з Обалі Надзея Раманаўна Сабаршова і Генадзія Эдуардаўна Лысанава. Ім і ветэрану з Мікіціхі Алене Нікадзімаўне Пятровай былі ўручаны падарункі ад рэспубліканскага савета Беларускага аб’яднання ветэранаў.
Былым працаўнікам тылу Міхаілу Антонавічу Банкетаву і Зоі Цімафееўне Мальковай, якія зараз жывуць у Обалі, таксама было што ўспомніць пра вайну: як працавалі па дзве змены на ваенным заводзе, як дапамагалі партызанам.
Свая памяць пра жахі вайны, свой боль у Марыі Рыгораўны Лапавухавай з Юрава, Марыі Пятроўны Слышанковай з Задор, Зінаіды Фёдараўны Багданавай з Обалі і іншых былых вязняў, хто быў выгнаны ў Германію, знахо-дзіўся ў фашысцкіх канцлагерах. У далёкія 40-ыя гады многія яшчэ былі дзецьмі, і траплялі ў Нямеччыну разам з бацькамі.
– У час Вялікай Айчыннай вайны наша сям’я жыла ў вёсцы Мамонькіна, што непадалёк ад Доўгай Нівы. Бацькі трымалі сувязь з партызанамі: дапамагалі адзеннем, пера-праўлялі ў партызанскі атрад хлеб, яйкі, сала, – расказала гасцям Ганна Авакумаўна Аўсяннікава з Мікіціхі. – Але нехта нашу сям’ю выдаў партызанам. Маці думала, што ўсіх расстраляюць, але немцы вывезлі нас у Кёльн. Дарослыя працавалі, на розныя работы разам з бацькамі хадзілі і дзеці. Сёння я з упэўненасцю гавару: няма нічога даражэй за мір. Жывіце, працуйце, кахайце і беражыце мір.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49 ад 25.06.2019 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Жывіце, працуйце і беражыце мір” Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Валерый Жандараў уручае юбілейны медаль былому вязню Ганне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика