МУС: Пад Белаазёрскам у ДТЗ загінулі 4 чалавекі, сярод іх двое малых дзяцей. 21.by

МУС: Пад Белаазёрскам у ДТЗ загінулі 4 чалавекі, сярод іх двое малых дзяцей

07.07.2019 17:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


belnovosti.by

Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула чатыры чалавекі, сярод якіх двое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале апублікавала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Паводле яе інфармацыі, ДТЗ адбылося каля 15:00 у раёне Бярозаўскай ЦЭЦ. У аўтамабілі “Мэрседэс GL” ехала 10 чалавек, што з’яўляецца недапушчальным. Кіроўца, імаверна, не справіўся з кіраваннем і машыну вынесла з дарогі ў меліяратыўны канал.

Пяць чалавек выбраліся з салону самастойна, у тым ліку кіроўца. Вядзецца пошук яшчэ аднаго ўдзельніка здарэння.

На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, следча-аператыўная група МУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
belnovosti.by Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула чатыры чалавекі, сярод якіх двое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале апублікавала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика