МУС: Пад Белаазёрскам у ДТЗ загінула 5 чалавек, кіроўца быў п'яны (абноўлена)
08.07.2019 08:48
—
Разное
|
![]() МУС, фота з месца здарэння Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула пяць чалавек, сярод якіх трое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў апублікавала прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Паводле яе інфармацыі, ДТЗ адбылося каля 15:00 у раёне Бярозаўскай ЦЭЦ. У аўтамабілі “Мэрседэс GL” ехала 10 чалавек, што з’яўляецца недапушчальным. Кіроўца, імаверна, не справіўся з кіраваннем і машыну вынесла з дарогі ў меліяратыўны канал. Пяць чалавек выбраліся з салону самастойна, у тым ліку кіроўца. Пазней знайшлі цела дзевяцігадовай дзяўчынкі. У машыне было 5 мужчын, 2 жанчын і 3 малалетніх дзяцей. Загінулі мужчына, жанчына і ўсе дзеці: хлопчык 9 гадоў, дзяўчынка, яго аднагодка і яшчэ адна дзяўчынка, якой было 4 гады. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, выратавальнікі, следча-аператыўная група МУС. Ужо вядома, што кіроўца, мужчына 1988 года нараджэння, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Яшчэ ў 2009 годзе яго пазбавілі правоў за п'яную язду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МУС, фота з месца здарэння Пад Белаазёрскам у дарожнай аварыі загінула пяць чалавек, сярод якіх трое малалетніх дзяцей. Такую інфармацыю ў сваім Тэлеграм-канале... |
|