В рамках республиканской акции матерям новорожденных
08.07.2019
—
Разное
|
>
Па даўно заведзенай традыцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі матулям нованароджаных, якія з’явіліся на свет напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі, уручылі падарункі. Трэцяга ліпеня з пачэснай місіяй павіншаваць матуль у радзільнае аддзяленне Міёрскай ЦРБ завіталі старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Алена Шамёнак, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вікторыя Пяткевіч і спецыяліст аддзела загс Вольга Юнок. Святое месца, дзе адбываецца таінства нараджэння, напоўнена святлом і цяплом. Цяпер тут ціха. У аддзяленні чатыры цяжарныя жанчыны, у дзвюх з іх падыходзіць адказны этап, які завершыць дзевяць месяцаў. Гэтых не трывожылі. Зазірнулі ў палаты, куды нядаўна наведаўся бусел. Маленькі скрутак салодка пасопваў. Гэта дзяўчынка. Яе маці Святлана Рачыцкая ззяе ад шчасця і эмоцый не ўтойвае. Сама адзначае дзень нараджэння разам з галоўным святам краіны, і Алёнка цэліла на важную дату. Аднак крышку не дацярпела, з’явілася на свет напярэдадні – першага ліпеня. Святлана вельмі хацела дачушку, бо сынок ужо ёсць. Трохгадовы Андрушка з татам Юрам чакаюць, турбуюцца, сумуюць ва ўласным доме ў райцэнтры.
ДАРЭЧЫ Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па даўно заведзенай традыцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі матулям нованароджаных, якія з’явіліся на свет напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі, уручылі...
|
|