Асіповічы: хроніка здарэнняў
09.07.2019
—
Разное
|
Як паведамілі ў РАУС, 1 ліпеня знойдзена цела 33-гадовага гараджаніна, які павесіўся ў хляве; на наступны дзень з ракі Свіслач дасталі труп жыхара в. Слопішча. На мінулым тыдні службовая асоба паведаміла аб крадзяжы з памяшкання цэху ў Татарцы 11 рыдлёвак, 3 вогнетушыцеляў і 2 бензапіл; працаўнік прадпрыемства — аб крадзяжы 80 руб. з шафкі ў завадской распранальні. Райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да асіпаўчан, адзін з якіх 18 лютага выкраў з чужой банкаўскай карткі 50 руб., другі 5 ліпеня нецвярозым пагражаў забойствам нажом брату; па заявах гараджан: першаму 10 лютага невядомы падманным шляхам прадаў за 83 рублі тэлеантэну нізкай якасці, у другога ў Верайцах у ноч на 5 чысло з аўтамабіля выкралі маёмасць коштам 340 руб. 2 справы ўзбуджаны супраць жыхаркі аграгарадка, што ў сакавіку-красавіку мінулага года падчас працы прадаўцом Глускага райста выкрала з касы 567 руб. 71 кап. Супрацоўнікамі АДАІ зарэ-гістравана 4 ДТЗ, папярэджана 71 правапарушэнне, пакараны 5 пешаходаў, 3 “бяспраўнікі”, нецвярозы вадзіцель і парушальнік правілаў абгону. Увага! Па 18 ліпеня ў раёне праводзіцца маніторынг гатоўнасці технікі сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай кампаніі. Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 10 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 1 і 2 — што здзейснілі дробныя хуліганства ці крадзяжы, 2 — учынілі іншыя супрацьпраўныя дзеянні. Па дадзеных РАНС, 2 чысла ў аг. Забалацце ад пажару пацярпела дача, у в. Літвінава — хлеў. 6 чысла хлеў гарэў і ў в. Лочын. ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол па факце парушэння правілаў палявання. Узбуджана 2 крымінальныя справы за незаконную здабычу рыбы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў РАУС, 1 ліпеня знойдзена цела 33-гадовага гараджаніна, які павесіўся ў хляве; на наступны дзень з ракі Свіслач дасталі труп жыхара в. Слопішча. На...
|
|