У Пінску пакажуць спектакль купалаўскага тэатра "Радзіва "Прудок". 21.by

У Пінску пакажуць спектакль купалаўскага тэатра "Радзіва "Прудок"

11.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>   20 ліпеня ў 19.00 у гарадскім цэнтры культуры і творчасці ў рамках гастрольнага тура «Палескія хронікі» адбудзецца паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы «Радзіва «Прудок».




  Квіткі на спектакль ужо ў продажы. Iх можна набыць на сайце тэатру (http://kupalauski.by/teatr/to-buy-ticket/) або ў яго касах. Пастаноўка і ўнікальны тур Купалаўскага тэатра па Беларусі пройдуць пры падтрымцы кампаніі velcom | A1.




  Спектакль «Радзіва «Прудок» створаны па аднайменнай кнізе пісьменніка Андрэя Горвата. У ёй у фармаце мастацкіх facebook-дзённікаў аўтар распавядае пра свой пераезд з Мінска ў хату свайго дзеда, што ў вёсцы Прудок, пра вяртанне да каранёў і роднай зямлі.




  Прэм’ера пастаноўкі адбылася 16 мая 2018 года. У першыя ж месяцы яна замацавала за сабой званне самага прадаванага спектакля камернай сцэны Купалаўскага тэатра. Сёлета спектакль можна будзе ўбачыць і ў культурнай сталіцы Беларусі 2019 года - горадзе Пінску.




  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота з сайта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  20 ліпеня ў 19.00 у гарадскім цэнтры культуры і творчасці ў рамках гастрольнага тура «Палескія хронікі» адбудзецца паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика