Прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі
12.07.2019 19:00
—
Разное
|
![]() pixabay.com Мінскі прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі. За паўтара месяца дзейнасці ён паспеў ашукаць мінчукоў на больш чым 2 тысячы рублёў, прэс-служба сталічнай міліцыі. 26-гадовага прадпрымальніка затрымалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Высветлілася, што ён пасля атрымання ад кліента перадаплаты знікаў. Калі ж да яго ўдавалася датэлефанавацца, казаў, што знаходзіцца ў камандзіроўцы. Ён сапраўды ў іх бываў, але па асабістых справах і на грошы кліентаў. У дачыненні затрыманага могуць распачаць крымінальную справу па артыкуле "Махлярства". Пакуль праходзіць праверка. Міліцыя распаўсюдзіла фота зламысніка — не выключана, што яшчэ не ўсе пацярпелыя звярнуліся да праваахоўнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Мінскі прадпрымальнік браў перадаплату ў турыстаў і на іх грошы ездзіў у камандзіроўкі. За паўтара месяца дзейнасці ён паспеў ашукаць мінчукоў на больш...
|
|