У Кобрынскім раёне на вяселлі натоўп падлеткаў забіў мужчыну
15.07.2019 09:58
—
Разное
|
![]() 1reg.by У вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна на вяселлі натоўп падлеткаў забіў мужчыну, бацька нявесты апынуўся ў рэанімацыі. Пра трагічнае здарэнне сайт 1reg.by, які спасылаецца на аповеды сведкаў. Яны кажуць, што на вяселлі ў сталовай былі людзі не мясцовыя — з Драгічынскага і, верагодна, з Жабінкаўскага раёна. Калі двое мужчын, у тым ліку і бацька нявесты, выйшлі з будынка, на іх напалі і пачалі збіваць. Па адной з версій, канфлікт адбыўся з-за алкаголю: падлеткі прасілі, каб ім вынеслі гарэлкі, якой, відаць, аказалася мала, і яны пачалі патрабаваць яшчэ. У натоўпе было чалавек пяць хлопцаў і дзве дзяўчыны. Бацьку нявесты ўдарылі пляшкай па галаве. У іншага мужчыны пасля ўдараў мог здарыцца сардэчны прыступ. Абставіны здарэння высвятляюць праваахоўныя органы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1reg.by У вёсцы Гарадзец Кобрынскага раёна на вяселлі натоўп падлеткаў забіў мужчыну, бацька нявесты апынуўся ў рэанімацыі. Пра трагічнае здарэнне паведамляе сайт... |
|