Ганарымся, што асіпаўчане!
15.07.2019
—
Разное
|
Нядаўна дэлегацыя з 17 лепшых краязнаўцаў райцэнтра творчасці дзяцей і моладзі і 6 устаноў адукацыі раёна — навучэнцы 8-11 класаў — пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі аддзела экалогіі і краязнаўства І.А. Макаранкі і Т.І. Цыганковай прадстаўлялі Магілёўшчыну на рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў, актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў рэспубліканскіх акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” і грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Праграма 9-дзённага злёту была насычана не толькі шматлікімі адказнымі краязнаўчымі конкурсамі, квэстамі, экскурсіямі ды спаборніцтвамі, а і ўключала наведванне Белдзяржцырка, Дзяржтэатра беларускай драматургіі, планетарыя, музея-парка “Лошыцкая сядзіба”, комплексу “Храм-Помнік у гонар Усіх Святых”, экскурсію па Мінску, творчыя сустрэчы з фальклорным гуртом “Рэха” і беларускай спявачкай Кацярынай Ваданосавай, гульнёвыя і забаўляльныя конкурсы падчас дыскатэк. Па выніках наша дэлегацыя вярнулася з 9 дыпломамі за прызавыя месцы і сувенірамі. Візітоўка каманды заняла I месца (кіраўнікі за якасць падрыхтоўкі С.І. Барысевіч і Н.А. Грэнь, ДУДА “АРЦТДіМ”). За да-следчыя работы ў праграме края-знаўчай канферэнцыі па тэме “Таямніцы малой радзімы” на вышэйшай прыступцы п’едэстала гонару — 11-класніца СШ № 2 Кацярына Анюхоўская (Н.Л. Цыганок), на ІІ месцы — Аляксандра Жытнякоўская з 9 класа СШ № 4 (А.Г. Анціховіч). Дзве “бронзы” прысуджаны Марыне Балобі-най (9-класніца СШ-4, А.Г. Анціховіч) і Валянціне Паповай (8 клас Ліпенскай установы, В.А. Падвойская). Наш краязнаўчы квэст “Ад гульні да пазнання краю” стаў другім, за высокую артыстычнасць і аўтэнтычнасць у конкурсе “Абрады і звычаі малой радзімы” краязнаўцы атрымалі званне лаўрэата (адпаведна кіраўнікі І.А. Макаранка і Т.І. Цыганкова, Н.А. Грэнь і С.І. Барысевіч); за распрацоўку краязнаўчай экскурсіі “Мясціны майго дзяцінства” — дыплом актыўнага ўдзельніка (СШ № 4 — А.Г. Анціховіч, Ялізаўская СШ — С.В. Скупановіч, ДУДА “АРЦТДіМ” — І.А. Макаранка), а ў спаборніцтвах па спортарыентаванні ў капілку дэлегацыі прынёс ІІІ месца Сяргей Нілаў (гімназія, 9 клас). Усе ўдзельнікі краязнаўчага злёту з надзеяй чакаюць наступнага лета, каб яшчэ раз расказаць усім прысутным пра самую дарагую каштоўнасць у жыцці чалавека — такую вялікую адзіную малую радзіму. Святлана БАРЫСЕВІЧ, загадчык аддзела экалогіі і краязнаўства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна дэлегацыя з 17 лепшых краязнаўцаў райцэнтра творчасці дзяцей і моладзі і 6 устаноў адукацыі раёна — навучэнцы 8-11 класаў — пад кіраўніцтвам педагогаў...
|
|