Bring Me The Horizon зладзілі хардкор-шоў у Мінску: фотарэпартаж
15.07.2019 13:18
—
Разное
|
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё Вядомы брытанскі рок-гурт Bring Me The Horizon другі раз прыехаў у Мінск, прычым з цалкай новай праграмай. Сказаць, што гэты канцэрт быў доўгачаканы для беларускіх аматараў рока, значыць не сказаць нічога. За гадзіну да пачатку шоу каля сталічнай "Чыжоўка-Арэны" чэргі ў даўжыню дасягалі пары соцень метраў. За амаль паўтары гадзіны брытанцы здзівілі: сапраўдныя інсталяцыі на сцэне, цэлы шэраг спецэфектаў, падтанцоўка, змена адзення і відэадэкарацый — паглядзець было на што. А аднаму з гледачоў пашанцавала больш за ўсіх, бо ён выйшаў на сцэну і зайграў на гітары адну з песень гурта! Ужо ўвечары 15 ліпеня на "Чыжоўка-Арэне" зноўку будзе аншлаг — 30 Seconds To Mars. Амерыканцы вядомыя сваім шоу, так што паглядзець будзе дакладна цікава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раман Пратасевіч, Еўрарадыё Вядомы брытанскі рок-гурт Bring Me The Horizon другі раз прыехаў у Мінск, прычым з цалкай новай праграмай. Сказаць, што гэты канцэрт быў...
|
|