Нованароджаную дзяўчынку падкінулі ў дзіцячую клініку ў Гомелі
15.07.2019 16:55
—
Разное
|
Фота з Telegram-канала МУС 15 ліпеня ў 13.55 медыкі дзіцячай абласной клінікі ў Гомелі звярнуліся ў аператыўна-дзяжурную службу УУС Гомельскага аблвыканкама. Яны паведамілі, што ў прыбіральні ў ракавіне знайшлі нованароджаную дзяўчынку, Прыбіральня агульнага карыстання размяшчаецца ў холе будынка. Побач з ракавінай стаяў пакет з дзіцячымі рэчамі. Мяркуецца, што дзяўчынка нарадзілася 5 дзён таму, яе стан ацэньваецца як стабільны. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку шукаюць маму дзіцяці. Тых, хто валодае інфармацыяй на гэты конт, просяць паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з Telegram-канала МУС 15 ліпеня ў 13.55 медыкі дзіцячай абласной клінікі ў Гомелі звярнуліся ў аператыўна-дзяжурную службу УУС Гомельскага аблвыканкама. Яны... |
|