У Мінску затрымалі хуліганаў, якія нападалі на прыпынкі грамадскага транспарту. 21.by

У Мінску затрымалі хуліганаў, якія нападалі на прыпынкі грамадскага транспарту

16.07.2019 10:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mvd.gov.by

У Мінску затрымалі хуліганаў, якія нападалі на прыпынкі грамадскага транспарту. У абодвух выпадках яны спрабавалі збегчы ад міліцыянераў, інфармуе прэс-служба сталічнага ўпраўлення Дэпартамента аховы.

Уначы 14 ліпеня затрымалі двух мужчын, якія разбілі шкло на прыпынку па вуліцы Ясеніна. Яны паспелі пакінуць прыпынак да прыбыцця праваахоўнікаў, але яны іх па прыкметах знайшлі ў тым раёне. Уначы 15 ліпеня ў міліцыю паведамілі пра хуліганаў, якія разграмілі прыпынак на скрыжаванні Каменнагорскай і Лідскай вуліц. Калі на месца прыехалі міліцыянеры, падлеткі ўцякалі па полі. Іх хутка дагналі і затрымалі. Праводзяцца разбіральніцтвы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mvd.gov.by У Мінску затрымалі хуліганаў, якія нападалі на прыпынкі грамадскага транспарту. У абодвух выпадках яны спрабавалі збегчы ад міліцыянераў, інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика