В Матырино прошло «Свята ручніка». 21.by

В Матырино прошло «Свята ручніка»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Патриот (Ушачи)

У чарадзе мерапрыемстваў дзяржаўнага маштабу не атрымлівалася расказаць пра “Свята ручніка”, якое прайшло ў канцы чэрвеня. І хоць праводзілася яно ў Матырыне, у мясцовым сельскім Доме культуры, варта было мінімум раённай сцэны. Наогул, гэтую вёску па праву можна назваць сталіцай ушацкага фальклору, захавання і адраджэння аўтэнтычных народных абрадаў, песень, легенд – усяго таго, што і завецца “Спадчынай”. І мясцовыя калектывы, як дарослы, так і дзіцячы, зусім недарэмна так называюцца. А яшчэ “Свята ручніка” адметнае тым, што на ім не было гасцей – усе, хто завітаў на мерапрыемства, сталі яго ўдзельнікамі. Менавіта пра такія кажуць, што “ногі самі просяцца ў скокі”!

Ручнік для беларусаў – не простая рэч. Ён стаў сімвалам чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты. Тканыя, вышываныя льняныя ручнікі, па ўзорах якіх можна зазірнуць у гісторыю краю, даведацца, пра што марылі майстрыхі, за стагоддзі ператварыліся ў летапісы чалавечых душ і мясцін.В Матырино прошло «Свята ручніка»

У нас існуе безліч звычаяў і паданняў, звязаных з выкарыстаннем ручніка. Ім засцілалі сталы, на ім падносілі каравай гасцям – і ў Матырыне, дзе гуляць умеюць не горш чым працаваць, таксама гэта прадэманстравалі. Перад пачаткам часткі мерапрыемства, прысвечанай непасрэдна ручніку, работнікі культ­устаноў раёна, кіраўніцтва гэтай сферы, матырынцы і іх родныя, якіх у выхадны дзень на свята завітала багата, мелі магчымасць ацаніць і яшчэ адзін мясцовы брэнд – клёцкі. “Варым, пах ідзе духмяны – падавай любому пану!” – рэкламавала страву Галіна Сяргееўна Рудзёнак, куратар і заснавальнік народнага фальклорнага калектыву “Матырынская спадчына”, без спеваў якога, зразумела, не абходзіцца ніводнае мерапрыемства. Не адставалі ад старэйшых і юныя танцоры з узорнага дзіцячага калектыву “Спадчына”.

Сцэна і сцены ў глядзельнай зале былі аздоблены саматканымі ручнікамі. А госці свята мелі магчымасць даведацца цікавыя факты, звязаныя з выкарыстаннем гэтых вырабаў, і ахвотна ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадваючы па назве, для чаго служыў ручнік. І калі з “уціральнікам” для ўмывання, “набожнікам” для абразоў і “надзежнікам”, якім прыкрывалі цеста і хлеб, цяжкасцей не ўзнікла, то над прызначэннем “святога талісмана” прыйшлося папацець. Аказваецца, ім звязвалі рукі маладых на вяселлі – на доўгае, крэпкае сямейнае жыццё. Потым хавалі ў скрыню, як абярог і даставалі на хрэсьбіны дзіця. У вясельным абрадзе не абысціся і без “падножніка”, на які станавіліся жаніх і нявеста, а сцены ўпрыгожваліся “красаўнікамі”. Усё гэта і было прадэманстравана на сцэне.
В Матырино прошло «Свята ручніка»

Ручнік суправаджаў чалавека ад нараджэння да смерці – ім высцілалі труну з нябожчыкам і апускалі ў магілу таксама з іх дапамогай: “Вяселле, хрышчэнне, хаўтуры – усюды патрэбны ручнік! Ён нашай ушацкай натуры дастойны здаўна прадстаўнік!” – прыўзнімалі заслону народных традыцый артысты.

Далей усіх чакала гульнявая праграма “Ад весялосці не бывае злосці”, дзе суседкі Ганна і Зося, у якіх пераўвасобіліся Галіна Сяргееўна Рудзёнак і Ала Сяргееўна Федуковіч, у вырашэнне сваіх спрэчак уцягнулі ўсіх гледачоў. Тут было і чытанне скорагаворак з поўным ротам цукерак, і конкурс “Ні бэ, ні мэ, ні кукарэку”, у якім палова гледачоў сталі гусямі Зосі, а другая – курамі Ганны і спявалі птушынымі галасамі “У суботу Янка ехаў ля ракі”, і конкурс прыпевак, дзе да гаспадынь актыўна далучылася Наталля Андрэеўна Рудзёнак. А заключнай часткай мерапрыемства сталі “Скокі па-матырынску”. Юныя ўдзельнікі “Спадчыны” былі настолькі заразлівыя, што хутка ў выкананні побытавых танцаў прынялі ўдзел і старыя, і малыя. А фінальны ператварыўся ў карагод, у якім усе ўдзельнікі свята прайшліся па вуліцам хлебасольнага, старажытнага Матырына, дзе песні і танцы нашых продкаў жывуць і будуць жыць заўсёды.

Дзмітрый Раманоўскі.
В Матырино прошло «Свята ручніка»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чарадзе мерапрыемстваў дзяржаўнага маштабу не атрымлівалася расказаць пра “Свята ручніка”, якое прайшло ў канцы чэрвеня. І хоць праводзілася яно ў Матырыне, у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика