Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-18 ліпеня зрабіў рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. У Санкт-Пецярбургу ён разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У цэнтры ўвагі стаялі пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Бакі таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.
БелТА.