Па асаблівай прыкмеце: мазырская міліцыя знайшла падазраванага ў згвалтаванні. 21.by

Па асаблівай прыкмеце: мазырская міліцыя знайшла падазраванага ў згвалтаванні

20.07.2019 14:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


gomel.mvd.gov.by

Аператыўнікі з Мазырскага РАУС знайшлі падазраванага ў абрабаванні крамы і згвалтаванні прадавачкі. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, дапамагла ў гэтым асаблівая прыкмета, якую меў меркаваны злачынца.

Інцыдэнт адбыўся ў мінулую нядзелю: у адну з вясковых крамаў прыйшоў мужчына, напаў на прадавачку і стаў учыняць з ёй “гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару”, патрабуючы аддаць яму выручку. Жанчына сказала, дзе ляжаць грошы. Тады зламыснік забраў 700 рублёў і знік.

Пацярпелая запомніла, што ў гвалтаўніка не было фалангі на ўказальным пальцы левай рукі і дзякуючы гэтай прыкмеце мужчыну даволі хутка знайшлі. Адзін з аператыўнікаў, які мае шматгадовы стаж, прыгадаў, што ў суседняй вёсцы жыве мужчына, неаднаразова судзімы за разбой, а частку пальца ён страціў падчас працы на дрэваапрацоўчым станку.

Падазраванага затрымалі. Знайшліся сведкі, якія бачылі яго ля вясковай крамы ў дзень нападу. Цяпер на мужчыну завялі дзве крымінальныя справы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
gomel.mvd.gov.by Аператыўнікі з Мазырскага РАУС знайшлі падазраванага ў абрабаванні крамы і згвалтаванні прадавачкі. Як паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика