Пяцігадовы хлопчык у Мінску атрымаў траўмы, прыхіліўшыся да вулічнага стэнда
22.07.2019 13:58
—
Разное
|
Фота з акаўнту Настассі Сурвілавай у Фэйсбуку У Мінску на пешаходнай вуліцы Камспмольскай пяцігадовы хлопчык атрымаў траўмы ад вулічнага стэнда. Пра здарэнне ў Фэйсбуку напісала яго маці Настасся Сурвілава. "На скрыжаванні Камсамольскай і Рэвалюцыйнай знаходзіцца інфастэнд, краі якога, аказваецца, вострыя, як нож! Прыхінуўшыся, дзіця атрымала глыбокую рану на правым запясці. Крыкі, мора крыві, хуткая, лякарня, 8 швоў, стрэс і будучыя перавязкі ў паліклініцы. Так, можна сказаць пашанцавала, што не закранутыя вены і сухажыллі, але ў мяне ў галаве круціцца адно: чаму??? Чаму ў нашай краіне такое адбываецца? Чаму выканаўца вырашыў, што "і так сыдзе" і вырашыў не апрацоўваць краі? Як заказчык прымаў працу? Дзе ўсе нашы доблесныя правяраючыя інстанцыі, закліканыя гарантаваць нашу бяспеку?" — абураецца жанчына. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з акаўнту Настассі Сурвілавай у Фэйсбуку У Мінску на пешаходнай вуліцы Камспмольскай пяцігадовы хлопчык атрымаў траўмы ад вулічнага стэнда. Пра здарэнне ў... |
|