У Баранавічах мікрааўтобус збіў жанчыну з дачкой, дзяўчынка загінула
22.07.2019 18:10
—
Разное
|
![]() Месца трагічнага здарэння ў Баранавічах / intex-press.by У Баранавічах на пешаходным пераходзе грузавы мікрааўтобус Mercedes Sprinter збіў жанчыну з дачкой, 13-гадовая дзяўчынка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. 43-гадовая жанчына, жыхарка Ляхавічаў, не пацярпела. Пра трагічнае здарэнне, якое адбылося ўдзень 22 ліпеня, у Telegram На месцы працавала следча-аператыўная група, якая высвятляла ўсе абставіны здарэння. Крымінальную справу найхутчэй распачнуць па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў". Вядома, што мікрааўтобусам кіраваў мясцовы жыхар, яму 57 гадоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца трагічнага здарэння ў Баранавічах / intex-press.by У Баранавічах на пешаходным пераходзе грузавы мікрааўтобус Mercedes Sprinter збіў жанчыну з дачкой, 13-гадовая... |
|