Працоўныя пенсіі ў Беларусі вырастуць з 1 жніўня. 21.by

Працоўныя пенсіі ў Беларусі вырастуць з 1 жніўня

23.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 жніўня 2019 года ў сярэднім на 6,6 працэнта за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.


У сярэднім пенсіі ўзрастуць з Br405,05 у ліпені да Br431,8 у жніўні. Сярэдні памер пенсій па ўзросце складзе ў сярэднім Br446,1. Пераразлік будзе праводзіцца зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, павялічанай на 7 працэнтаў. Дадатковыя расходы бюджэту фонду ў сувязі з гэтым пераразлікам складуць Br66,2 млн у месяц (Br331 млн да канца 2019 года).

Усяго на выплату пенсій у 2019 годзе плануецца накіраваць Br12,544 млрд. Чакаецца, што дзякуючы чарговаму павышэнню ў 2019 годзе ўдасца выйсці на суадносіны сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэдняй заработнай платы ў памеры 40 працэнтаў.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працоўныя пенсіі ў Беларусі павышаюцца з 1 жніўня. Адпаведнае рашэнне прынята Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика