У мінскім аэрапорце таксіст забраў сумку на $10 тысяч сваякоў вядомага хакеіста. 21.by

У мінскім аэрапорце таксіст забраў сумку на $10 тысяч сваякоў вядомага хакеіста

24.07.2019 13:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


sb.by

У Нацыянальным аэрапорце Мінск у сваякоў вядомага хакеіста, якія прыляцелі з Нью-Ёрка, знікла сумка з маёмасцю на 10 тысяч долараў (грошы, мабільны тэлефон, каштоўнасці). Яны гэта заўважылі, калі прыехалі дахаты, вярнуліся ў аэрапорт, але там яе не знайшлі. Тады на дапамогу прыйшла міліцыя. Па запісах камераў відэаназірання высветлілі, што сумку забылі на вазку. Яе забраў кіроўца таксі, які з'ехаў у напрамку сталіцы. Яго асобу высветлілі, а затрымалі ў аэрапорце ўвечары таго ж дня, калі ён зноў прывёз пасажыраў, інфармуе minsknews.by.

Спачатку таксіст сваё дачыненне да крадзяжу адмаўляў. Аднак пасля прагляду відэазапісу ва ўсім прызнаўся. Ён не паспеў скарыстацца скрадзенымі рэчамі, толькі дастаў СІМ-карту з чужога мабільнага тэлефона, яе знайшлі ў яго аўтамабілі. Распачатая крымінальная справа.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
sb.by У Нацыянальным аэрапорце Мінск у сваякоў вядомага хакеіста, якія прыляцелі з Нью-Ёрка, знікла сумка з маёмасцю на 10 тысяч долараў (грошы, мабільны тэлефон,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика