Дзясяткі беларусаў не могуць выехаць са Швейцарыі з-за няспраўнага аўтобуса
27.07.2019 06:10
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Дзясяткі беларусаў не могуць выехаць са Швейцарыі з-за няспраўнага аўтобуса. ЯкTUT.by, яны ўдзельнічалі ў туры па Еўропе, заехалі ў Партугалію і праз Іспанію, Італію вярталіся на радзіму. Аднак у Швейцарыі аўтобус спыніла паліцыя, якая заявіла, што ў ім няспраўныя тармазы. Таму далейшы рух забаранілі да выпраўлення няспраўнасці, а людзям загадалі яго пакінуць. Паўсотні чалавек (беларусы і некалькі расіян), а сярод іх шмат дзяцей правялі ноч у адной з вёсак і, верагодна, застануцца ў ёй яшчэ на адну ноч. Прыпынкаў у Швейцарыі не планавалася, таму ў турыстаў з'явілася магчымасць пазнаёміцца з яе прыродай. У Беларусь аўтобус мусіў вярнуцца ў нядзелю. Вядома, што беларускае консульства ў Швейцарыі ўзяло сітуацыю пад свой кантроль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Дзясяткі беларусаў не могуць выехаць са Швейцарыі з-за няспраўнага аўтобуса. Як інфармуе TUT.by, яны ўдзельнічалі ў туры па Еўропе,... |
|