Следчы камітэт: на будаўніцтве АЭС атрымалі траўмы два рабочыя
29.07.2019 19:04
—
Разное
|
Беларуская АЭС у Астраўцы / wikipedia.org У суботу, 27 ліпеня, у 12 гадзін праваахоўнікам паведамілі, што на будаўніцтве Беларускай АЭС атрымалі траўмы два рабочыя. Паводле Яны выконвалі ўцяпляльныя працы на адміністрацыйным будынку лабараторна-бытавога комплексу АЭС у Астраўцы. Рабочыя былі на агароджанай платформе (калысцы) аўтавышкі "МАЗа", калі тая павалілася. Меркаванай прычынай аварыі называюць збой у працы абсталявання. Абодва работнікі былі забяспечаныя сродкамі індывідуальнай абароны. Следчыя працягаюць высвятляць усе акалічнасці здарэння. Вывучаецца дакументацыя па арганізацыі аховы працы і тэхніцы бяспекі. Таксама следчыя прызначылі судова-медыцынскія экспертызы для выяўлення ступені цяжкасці траўмаў, атрыманых рабочымі. Паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская АЭС у Астраўцы / wikipedia.org У суботу, 27 ліпеня, у 12 гадзін праваахоўнікам паведамілі, што на будаўніцтве Беларускай АЭС атрымалі траўмы два рабочыя....
|
|