90-гадовы юбілей адзначыла Ала Уладзіміраўна Жабёнак. 21.by

90-гадовы юбілей адзначыла Ала Уладзіміраўна Жабёнак

30.07.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

images

Цудоўна, што ёсць сярод нас людзі, якія прывабліваюць сваёй душэўнай прыгажосцю, жыццёвай энергіяй і аптымізмам. Так што ўжо нават пры першым знаёмстве з імі адчуваеш утульнасць і цеплыню. Менавіта з такой жанчынай я пазнаёмілася у 2016 годзе, калі толькі перайшла на пасаду старшыні Більдзюжскага сельскага выканаўчага камітэта. Ала Уладзіміраўна Жабёнак пражывае ў аграгарадку Наваселле на вуліцы Гагарына. Ужо пры першым наведванні яе дома я была прыемна ўражана тым, наколькі гасціннымі з’яўляюцца нашы вясковыя жыхары. Адкрыты позірк, усмешка на твары, ласкавы тон мовы і тое, што асабліва ўразіла — дасціпны і тонкі гумар. Прызнацца, не часта ў жыцці сустрэнеш дзевяностагадовую жанчыну, якая літаральна выпраменьвае аптымізм, энергію, добры настрой і зараджае сваім пазітывам усіх родных і знаёмых. Магчыма таму пра такіх, як АлаУладзіміраўна, гавораць: “з гумарам крочыць па жыцці”, або “чалавек, які не мае узросту”.

20 ліпеня 2019 года Ала Уладзіміраўна Жабёнак адзначыла свой 90-гадовы юбілей. У гэты дзень са словамі шчырых віншаванняў  і найлепшых пажаданняў да паважанай у аграгарадку жанчыны завітала дэлегацыя у складзе галоўнага эканаміста і старшыні прафкама ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” Рэгіны Браніславаўны Невярковіч, намесніка старшыні па ідэалагічнай рабоце  Ясі Станіславаўны Краснікавай і аўтара гэтых радкоў.

Усё той жа адкрыты з усмешкаю твар, добразычлівыя словы прывітання гасцям і запрашэнне зайсці ў хату, дзе гаспадыня заўсёды рада гасцям! “Ала Уладзіміраўна з маладосці такая — чулая, уважлівая, прыемная жанчына”, —  расказвае Рэгіна Браніславаўна Невярковіч, якая ведае гераіню нашых радкоў ужо звыш 30 год. А пачалося знаёмства пасля таго, як па размеркаванні пасля навучальнай установы Рэгіну Браніславаўну накіравалі ў Шаркаўшчынскі раён, у той час  гэта быў калгас імя Гагарына Буйкаўскага (а з 1989 года — Валожынскага) сельскага Савета. Галоўным бухгалтарам у гаспадарцы тады і працавала Ала Уладзіміраўна Жабёнак, якая з першых крокаў дапамагла маладому спецыялісту — загадзя дамовілася з кватэрай, вельмі многаму навучыла і ў бухгалтарскай справе. “Таму і пачынаць было лёгка і на працу прыходзіла з задавальненнем. Так і засталася ў гэтай гаспадарцы, выйшла замуж і стварыла тут сваю сям’ю”, — успамінае галоўны эканамісмт ААТ “Агратэхсэрвіс” Рэгіна Невярковіч. І адзначае пры гэтым, што Ала Уладзіміраўна вельмі любіла сваю працу, яе цанілі за прафесіяналізм і чулыя адносіны да людзей. Аднак адразу пасля выхаду на пенсію жанчына пакінула працу ў гаспадарцы — трэба было даглядаць ужо немаладую маці, якая пражывала разам з дачкой. І хоць прайшло ўжо 35 год з таго часу, як Ала Уладзіміраўна выйшла на заслужаны адпачынак, яе, гэту цудоўную жанчыну, памятаюць, любяць, наведваюць многія з тых, хто з ёй працаваў, жыў у адной вёсцы Галінова, або зараз жыве у Наваселлі. У другім канцы дома, дзе пражывае Ала Уладзіміраўна, раней жыла  сястра з мужам, але яна, на жаль, ужо  пайшла з жыцця… Вось зараз і засталіся у адной хаце муж сястры Алег Аркадзьевіч Бельскі і Ала Уладзіміраўна Жабёнак. Пажылыя людзі як могуць, падтрымліваюць адзін аднаго, часта прыязжаюць у госці дзеці Алега Аркадзьевіча і сваякі, якія не забываюць утульны дом і сваіх родных. А пасля размовы з Алай Уладзіміраўнай успомніліся радкі з верша Някрасава: “Природа-мать, когда б таких людей ты иногда не посылала миру, заглохла б нива жизни…”, якія сапраўды можна адрасаваць і гэтай цудоўнай жанчыне, і многім іншым вяскоўцам, на якіх зараз трымаецца вёска.

Многа добрых слоў і пажаданняў прагучала ў адрас Алы Жабёнак ў дзень яе прыгожага юбілею. З задавальненнем далучаемся да ўсіх віншаванняў і жадаем  паважанай Але Уладзіміраўне ўсяго самага найлепшага — асабліва шчасця,моцнага здароўя, бадзёрасці і невычарпальнай жыццёвай энергіі.

Алена ЧАРНЯЎСКАЯ,

Старшыня Більдзюжскага сельскага

Выканаўчаг акамітэта.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика