Ушачанка купила перьевую подушку, но ни пуха, ни пера там практически не оказалось
31.07.2019
—
Разное
|
Ні пуха, ні пер’я. Звычайна гэты выраз выкарыстоўваюць у супрацьлеглым значэнні. Калі жадаюць паляўнічаму, то якраз дзеля таго, каб паспрыяла ўдача, і ён вярнуўся з птушкай ці зверам. Калі перад пачаткам нейкіх мерапрыемстваў, то каб яны паспяхова завяршыліся. Відаць і ў магазіне адзення, што ў будынку КБА, таксама добра ведаюць гэтую аптымістычную прымаўку, толькі выкарыстоўваюць не на словах, а на справе. Канечне, удачу павінна прыносіць падушка быццам бы расійскай вытворчасці, якая на 30 працэнтаў складаецца з пуху і на 70 – з пер’я. Так думала і ўшачанка, што вырашыла абнавіць спальныя прыборы. Мяккая, танная – 10 рублёў. Толькі вось пачалі муліць нейкія жаўлакі, таму і вырашыла ўспушыць, узбіць пяро. Расшыла насыпку – а там чаго толькі няма? Абрэзкі тканіны, паперы, вацін, толькі зусім няма пуху і паміж гэтага смецця рэдкія пярынкі, працэнты гэтак з тры. Набіваць падушкі, канечне, можна чым хочаш, рэшткамі рознага матэрыялу таксама, толькі і пісаць трэба адпаведнае: падушка з адходаў. Ці з гумарам абыграць, што гэта тавар на ўдачу – ні пер’я там, ні пуху. Пакупніца, дарэчы, не панесла яе назад у гандлёвую кропку, проста хацела папярэдзіць іншых на выпадак, калі яны таксама вырашаць абнавіць падушкі, не верыць напісанаму. Вольга Караленка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ні пуха, ні пер’я. Звычайна гэты выраз выкарыстоўваюць у супрацьлеглым значэнні. Калі жадаюць паляўнічаму, то якраз дзеля таго, каб паспрыяла ўдача, і ён...
|
|