У ЗША за суткі здарыліся два інцыдэнты са стральбой: амаль 30 чалавек забітыя
04.08.2019 16:46
—
Разное
|
![]() Reuters У ЗША за суткі здарылася два інцыдэнты са стральбой у публічных месцах. У суботу ўзброены напад здарыўся ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас — у тамтэйшым гандлёвым цэнтры Walmart загінулі 20 чалавек, болей за 20 атрымалі раненні. Па падазрэнні ў нападзе затрымалі 21-гадовага белага мужчыну на імя Патрык Крусіус, перадае Паліцыя вызначыла, што за 20 хвілінаў да нападу ў сеціве з'явілася публікацыя на 2300 словаў, у якой невядомы аўтар выказваў расісцкія погляды на мігрантаў і іспанамоўную супольнасць ЗША. Пакуль не высветлена, ці звязаны з гэтай публікацыяй затрыманы мужчына. Пазней у горадзе Дэйтан, штат Агаё невядомы распачаў страляліну ля аднаго з мясцовых бараў. Загінулі 9 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя. Нападнік, паводле інфармацыі паліцыі, мёртвы. МЗС Беларусі выступіў з асуджэннем жорсткіх нападаў у ЗША і пажадаў хуткага акрыяння параненым. Такое паведамленне беларускае знешнепалітычнае ведамства апублікавала ў сваім Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Reuters У ЗША за суткі здарылася два інцыдэнты са стральбой у публічных месцах. У суботу ўзброены напад здарыўся ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас — у тамтэйшым...
|
|