У Гродне таксіст і яго пасажыр учынілі бойку на дарозе падчас руху. 21.by

У Гродне таксіст і яго пасажыр учынілі бойку на дарозе падчас руху

04.08.2019 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


autogrodno.by

У Гродне таксіст і яго пасажыр учынілі бойку на дарозе падчас руху. Як паведамляе autogrodno.by, інцыдэнт здарыўся раніцай 3 жніўня на вуліцы Карла Маркса.

Спачатку "Фольксваген Пола" рухаўся ў агульным патоку і нічога незвычайнага не адбывалася. Затым машына рэзка спынілася, з яе выйшаў кіроўца, а за ім і пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні.

Мужчыны з невядомай прычыны счапіліся і ўсчалі бойку на праезнай частцы. Сведкі здарэння кажуць, што неўзабаве бойка спынілася і яе ўдзельнікі "ахалонулі". Да таго ж у салоне машыны знаходзілася дзяўчына, якая была абураная інцыдэнтам.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
autogrodno.by У Гродне таксіст і яго пасажыр учынілі бойку на дарозе падчас руху. Як паведамляе autogrodno.by, інцыдэнт здарыўся раніцай 3 жніўня на вуліцы Карла Маркса....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика