“Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!” жадалі ў нядзелю жыхарам Навіянкі. 21.by

“Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!” жадалі ў нядзелю жыхарам Навіянкі

04.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSC03881

У кожнага чалавека ёсць дарагія сэрцу мясціны. Гэта зямля, якая яго ўскарміла і даверыла свае таямніцы. Дазволіла пачуць дыханне сагрэтай сонцам глебы і птушынае рознагалоссе на досвітку, удосталь надыхацца водарам квітнеючых садоў і спелых суніц у лесе, наталіцца найсмачнейшай у свеце сцюдзёнай вадой з калодзежа. Менавіта сюды імкнецца стомленая нягодамі ці акрылёная радасцю душа, за сотні кіламетраў ляцяць думкі. Такіх маляўнічых мясцін шмат на Воранаўшчыне. Гэта невялічкія вёсачкі, на першы погляд нічым не прыкметныя, але па-свойму адметныя і вельмі дарагія яго жыхарам. Даведацца аб іх, упэўніцца ў іх непаўторнасці дазваляе прект “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!” Ён стаў здабыткам Года культуры, і вось ужо чацвёрты год жыве на Воранаўшчыне. Узаемныя візіты-знаёмствы вяскоўцаў становяцца сапраўднымі святамі. Сёння жыхары Навіянкі прымалі гасцей з Утканаў.


DSC03887

DSC03891

DSC03899

DSC03904

DSC03921

Ветліва, хлебам-соллю сустракалі ў Навіянцы суседзяў з Канвелішскага сельсавета. Мясцовыя гаспадары асабліва старанна рыхтаваліся прыняць гасцей. Добраўпарадкавалі падворкі і вуліцы, каб вёска пакінула добрае ўражанне. На свята былі запрошаны кіраўніцтва сектара культуры райвыканкама з Воранава, старшыні сельсаветаў. Канвелішскага — Ірына Пільжыс і Перганцаўскага — Людміла Дзекан, старасты і самыя актыўныя жыхары вёсак. Шэсце гасцей рухалася па цэнтральнай вуліцы Навіянкі да сцэны, зладжанай работнікамі Пераганцаўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Затрымлівалі позіркі на падворках, бо быў аб’яўлены конкурс на лепшы з іх.  

Шматлікіх удзельнікаў свята аб’яднала малітва — імшу за дабрабыт і здароўе мясцовых жыхароў і ў памяць аб памерлых продках пад адкрытым небам правёў настаяцель касцёла Найсвяцейшага сэрца Ісуса Хрыста ксёндз Дзмітрый Сядлецкі. У прамове святар заклікаў людзей не замыкаць свае сэрцы і дамы на дабро і ўзаемаразуменне, якія аб’ядноўваюць людзей, дапамагаюць будаваць прыязныя і шчырыя зносіны.


DSC03928

DSC03934

DSC03939

DSC03945

DSC03960

Аб асаблівым багацці навіянкаўскай зямлі — працавітых людзях і дбайных гаспадарах — расказалі арганізатары свята падчас канцэртнай праграмы. Па праву першым далі слова старажылам вёскі. Дзевяностагадовая Генаэфа Матвееўна Дудовіч па ўважлівай прычыне адсутнічала, слова ад старэйшага пакалення трымала Галіна Бернардаўна Гой. Ну і сыпанула жанчына пранікнёнымі вершамі і гумарам!


DSC03965

DSC03967

DSC03968

DSC03971

DSC03987

DSC03996

Звярнуліся арганізатары свята да Валянціны Сцефановіч, на грудзях якой красаваўся атрыманы ў гэтым годзе ордэн Маці. Жыццё гэтай жанчыны ўзбагацілі пяцёра дзяцей, а цяпер і ўнукі.  Яна да гэтай пары працуе ў сельскай гаспадарцы. Словы падзякі былі адрасаваны і яе землякам — Паўлу Раўлушэвічу, Івану Валынцу, Ірыне Юшы, якія таксама яшчэ працуюць у РУСП с-с “Воранаўскі”, хоць і знаходзяцца на заслужаным адпачынку.


DSC04004

DSC04005

DSC04027

DSC04045

DSC04052

DSC04057

DSC04064

DSC04075

Для Станіслава і Галіны Юрго гэты год адметны 40-гадовым юбілеем сумеснага жыцця. Аб чым узгадалі на свяце. Дарэчы,  як і аб “сярэбраным” юбілеі шлюбу  Валерыя і Ірыны Міцкевічаў, Андрэя і Людмілы Карчэўскіх. Знак увагі аказалі і самаму маленькаму жыхару Навіянкі — двухгадоваму Макару, першынцу ў маладой сям’і Фамічовых. Падарунак ад старшыні сельсавета атрымала і пераможца конкурсу падворкаў Крысціна Міцкевіч.

Доўга са сцэны гучала музыка, вершы, віншаванні і проста шчырыя прыгожыя словы. Пазней вяскоўцы зышліся ў вясёлым спаборніцтве — конкурсе прыпевак.


DSC04077

DSC04269

DSC04261

DSC04254

DSC04231

DSC04192

DSC04177

DSC04141

DSC04116

DSC04094

Удзельнікі свята не спяшаліся разыходзіцца. Нядзеля ўсё ж такі выдалася асаблівай. Яна ўскалыхнула  звыклы ўклад жыцця, з нагоды свята да многіх прыехалі дзеці з сем’ямі. Таму шматлюдна было ў Навіянцы. У наступную нядзелю жыхары вёскі будуць гасцяваць ва Утканах, дзе іх прывітаюць: “Будзь здаровы, гаспадар, будзь здарова, гаспадыня!”


DSC04177

 


DSC04286

DSC04280

DSC04275

DSC04271

DSC04269

DSC04261

DSC04254

DSC04231

DSC04192


DSC04288

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кожнага чалавека ёсць дарагія сэрцу мясціны. Гэта зямля, якая яго ўскарміла і даверыла свае таямніцы. Дазволіла пачуць дыханне сагрэтай сонцам глебы і птушынае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика